Новости Гродно. 01.08.2022. Большая Берестовица готовится принять областной праздник "Дажынкі-2022"
Тема дня
Рэканструяваны дом культуры, абноўленыя фасады будынкаў і добраўпарадкаваная набярэжная. Вялікая Бераставіца рыхтуецца прыняць абласное свята “Дажынкі”. 1 кастрычніка ў раённым цэнтры будуць вітаць найлепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу Прынёмання. Традыцыйнае шэсце хлебаробаў пройдзе па абноўленых вуліцах населенага пункта, дзе зараз прадаўжаюцца маштабныя рамонтна-будаўнічыя работы. Як запланавана, да абласных “Дажынак” другое жыццё набудзе шэраг важных аб’ектаў гарадскога пасёлка. Уладзімір Лобан пабываў на Бераставіччыне, якая сёлета ўдастоена звання аграрнай сталіцы рэгіёна.
Все новости в Августе