Новости Гродно. 24.08.2022. Готовность системы к новому отопительному сезону - 99%.
Тема дня
Самая складаная ў краіне рэгіянальная сістэма цеплазабеспячэння – гродзенская, прайшла праверку на трываласць. Праведзены іспыты трубаправодаў на цеплавыя і гідраўлічныя страты ў 4-ох зонах абласнога цэнтра, набліжаюцца да завяршэння работы па абнаўленні 20-ці кіламетраў труб. Гатоўнасць сістэмы да новага ацяпляльнага сезона - 99%. На дадзены момант работы па перакладцы труб вядуцца на некалькіх вуліцах абласнога цэнтра. Наступны этап – падключэнне замененых участкаў да сістэмы. Тым часам энергетыкі, у тым ліку дыспетчарскі пункт, які адказвае за дыстанцыйны кантроль цепласетак Гродна, рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона.
Все новости в Августе