Новости Гродно. 22.08.2022. Аграрии страны работают с двойной нагрузкой
Тема дня
На аграрыях краіны сёння падвойная нагрузка. Яшчэ ва ўсю ідзе ўборка збожжавых сёлетняга ўраджаю, а ўжо неабходна паклапаціцца аб ураджаі года наступнага. У гаспадарках Гродзеншчыны актыўна вядзецца сяўба азімага рапсу. Культура гэтая стратэгічная для жывёлагадоўлі, багатая бялком і мікраэлементамі. Агранамічныя тэрміны закладкі насення ў глебу абмежаваныя - управіцца трэба да 25-га жніўня. А таму працуюць механізатары на пасеве не менш, чым на жніве. З раніцы да позняга вечара.
Все новости в Августе