Новости Гродно. 13.02.2019. Торжественный прием в облисполкоме
Тема дня
У рэгіёне працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 30-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напярэдадні памятнай даты – 15 лютага – у Гродне, па традыцыі, зладзілі ўрачысты прыём ад імя кіраўніцтва вобласці. Запрошаныя на сустрэчу ветэраны вайны ў Афганістане, якія пражываюць у Прынёманскім краі, з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова атрымалі памятныя ўзнагароды. Юбілейныя медалі гэтымі днямі будуць уручаны ўсім, хто годна выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак.
Все новости в Феврале