Новости Гродно. 01.02.2019. Госконтроль о количестве проверок в прошлом году
Тема дня
Колькасць праверак, арганізаваных Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці у 2018 годзе, скарацілася ў 1,5 разы. Пры гэтым эфектыўнасць толькі аўдыту арганізацый узрасла амаль на 75%. Вынікі работы ў новых ўмовах падвялі ў профільным ведамстве рэгіёна. Як прагучала, Указ №376, скіраваны на рэгуляванне кантрольнай дзейнасці, меў шэраг пазітыўных момантаў. У іх ліку - аптымізацыя работы і паніжэнне нагрузкі на суб’екты гаспадарання. Пры гэтым работа ва ўмовах новых правілаў дазволіла выпрацаваць больш эфектыўныя формы нагляду.
Все новости в Феврале