Новости Гродно. 08.02.2019. Инспекторы профсоюзов проверяют строительные площадки
Тема дня
13 чалавек загінулі, яшчэ 82 атрымалі цяжкія траўмы. Мінулы год у Прынёманні адзначыўся ростам вытворчага траўматызму. АПК і будаўніцтва застаюцца тымі сферамі, дзе няшчасныя выпадкі здараюцца найчасцей. Так, летась пры ажыццяўленні будаўнічых работ загінулі тры чалавекі, у той час як пазалетась – ніводнага. Тэхнічныя інспектары прафсаюзаў вырашылі праверыць, ці вучацца на памылках – як сваіх, так і чужых – прадстаўнікі гродзенскіх будаўнічых арганізацый. І выступілі з ініцыятывай правесці шэраг рэйдаў па будаўнічых пляцоўках вобласці.
Все новости в Феврале