Новости Гродно. 05.02.2019. Ученые региона подвели итоги за 2018 год
Тема дня
2018 год стаў знакавым для навукоўцаў Гродзеншчыны. Аб гэтым заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што дасягненні ў рамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў гродзенскіх вучоных знайшлі практычнае прымяненне ў рабоце прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў аховы здароўя, іх паспяхова ўкаранілі ў навучальны працэс. За мінулы год у вобласці стала на 2 доктара навук больш, 7 чалавек атрымалі прафесарскую ступень, некаторыя вучоныя атрымалі спецыяльныя прэзідэнцкія гранты на падтрымку даследаванняў, 6 таленавітых маладых вучоных сталі стэпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Все новости в Феврале