28.08.2017. Саммит Ассоциации школьных систем самоуправления
Тема дня
У той час як педагогі абмяркоўваюць актуальныя пытанні наконт арганізацыі адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе, сваю жнівеньскую нараду праводзяць і найбольш актыўныя вучні рэгіёна. На базе аздараўленчага летніка “Сузор’е” ў Гродзенскім раёне традыцыйны саміт Асацыяцыі школьных сістэм самакіравання сабраў каля паўсотні юных лідараў Прынёмання. Сваімі ідэямі і прапановамі, як зрабіць жыццё сучасных шкльнікаў яшчэ больш цікавым і насычаным, яны падзяліліся з прадстаўнікамі ўлады і педагогамі.
Все новости в Августе