09.08.2017. Жара в Беларуси
Тема дня
Спёка, ад якой доўгі час пакутуе Еўропа, прыйдзе ў Беларусь. І хоць да чырвонага ўзроўню небяспекі ў нашых шыротах тэмпературы не падымуцца, бліжэйшыя тры дні сінаптычныя карты Гродзенскай вобласці афарбаваны ў аранжавы. Гарачыня і лакальныя навальніцы прыйдуць ужо ў найбліжэйшым часе. Даволі адчувальна прыпячэ на поўдні вобласці – да 34. Медыкі вялікі градус на тэрмометры разглядаюць як дадатковы фактар рызыкі і папярэджваюць жыхароў Гродзеншчыны: уважліва ставіцца да ўласнага самаадчування.
Все новости в Августе