09.08.2017. Новая поликлиника на Вишневце
Тема дня
Працы на будаўніцтве паліклінікі ў мікрараёне Вішнявец у Гродне набліжаюцца да завяршэння. Зараз аб’ёмы работ выкананы на 90%. Вядзецца ўнутраная аддзелка. У трох блоках размесцяцца дарослая і дзіцячая паліклінікі, жаночая кансультацыя, а таксама аддзяленне дыягностыкі і рэабілітацыі. Як запланавана, доўгачаканую паліклініку жыхары мікрараёнаў Вішнявец і Паўднёвы атрымаюць да канца гэтага года. Што важна, бліжэйшым часам на Гродзеншчыне распачнецца будаўніцтва яшчэ дзвюх медыцынскіх устаноў.
Все новости в Августе