02.08.2017. Жертвы воды
Тема дня
Нягледзячы на ўзмоцнены кантроль спецыялістаў АСВОДу, МНС і органаў унутраных спраў, на вадаёмах, дзе купанне забаронена, працягваюць тануць гродзенцы. Толькі за мінулыя суткі вада забрала жыцці двух чалавек. У Бярозаўцы на Нёмане патанула 13-цігадовая дзяўчынка, у Ваўкавыскім раёне на возеры – 57-мігадовы мужчына. Яшчэ адну дзяўчынку ўдалося выратаваць. Такім чынам з пачатку года ў рэгіёне патанулі 22 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.
Все новости в Августе