Новости Гродно. 31.08.2022. Студотряды ГрГМУ успешно работают в Беларуси и России
Тема дня
Галоўнае для будучага медыка - гэта практыка і жаданне дапамагаць людзям. У гэтым упэўнены студэнты ГрДМУ, якія ў летні перыяд выбралі для сябе працу ў медыцынскіх студатрадах. Сёлета ўпершыню гродзенскія студэнты-медыкі ў рамках міжнароднага праекта дапамагалі ва ўстановах аховы здароўя расійскага Новакузнецка. Акрамя таго, прымалі ўдзел у працы аздараўленчага дзіцячага лагера "Арляня" на Чарнаморскім узбярэжжы. Будучыя ўрачы таксама знайшлі працаўладкаванне практычна ва ўсіх медустановах абласнога цэнтра. Усяго, у гэтым працоўным семестры было створана 20 профільных атрадаў.
Все новости в Августе