Новости Гродно. 16.08.2022. Зерновые в регионе планируется убрать до середины следующей недели
Тема дня
Аграрыі Гродзеншчыны, нягледзячы на капрызы надвор'я, не змяншаюць тэмпы ўборачнай. У вобласці на раніцу 16 жніўня ўбрана 63% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур - без кукурузы, грэчкі і проса. У паўднёвых раёнах гэта лічба складае 75%, у паўночных - крыху больш за палову. Для скарачэння тэрмінаў жніва плануецца пераразмеркоўваць вызваленую тэхніку паміж гаспадаркамі. Збожжавыя ў рэгіёне плануецца прыбраць да сярэдзіны наступнага тыдня. На дадзены момант у палях сельгаспрадпрыемстваў працуе каля 1150 камбайнаў. Паралельна з уборкай вядуцца і іншыя віды работ.
Все новости в Августе