Новости Гродно. 19.08.2022. В Гродненской области начался небольшой подъём заболеваемости Covid-19
Тема дня
У Гродзенскай вобласці як і ўцэлым па краіне пачаўся ўздым захворвання на каранавірус. У рэгіянальным упраўленні аховы здароўя паведамляюць аб невялікім павелічэнні колькасці захварэлых - плюс 88 чалавек за суткі. І дадаюць, што сітуацыя застаецца пад кантролем: комплексны падыход у барацьбе з інфекцыяй прыносіць добрыя вынікі. У прыватнасці, высокі працэнт прышчэпленых ад COVID-19 спрыяе разрыву эпідэміялагічных ланцужкоў, мінімізуе распаўсюджванне заражэння і клінічныя праявы хваробы. Дзякуючы чаму на дадзены момант абсалютная большасць пацыентаў з пацверджанай інфекцыяй знаходзяцца дома на амбулаторным лячэнні, і значна радзей маюць патрэбу ў шпіталізацыі.
Все новости в Августе