Новости Гродно. 19.07.2023. Уникальные работы в технике вытинанки можно увидеть в Гродно
Тема дня
У Гродне можна ўбачыць працы выкананыя ў амаль забытай тэхніцы выразання з паперы - так званай “выцінанкі”, якая з 2021 года з'яўляцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны. Адраджэннем старажытнага мастацтва ў Гродзенскім раёне займаецца майстар Таццяна Нікіцік. Першыя свае працы яна стварыла яшчэ будучы студэнткай. Звязаць прафесійную дзейнасць з гэтым відам прыкладнога мастацтва дзяўчына вырашыла ў 2019 годзе. Зараз свет убачыла першая персанальная выстава аўтара “Папяровы свет”, якая аб'яднала 60 унікальных работ. У іх увасоблены народныя абрады, славутасці Гродзенскага раёна, кветкі і многае іншае.
Все новости в Июле