Новости Гродно. 13.07.2023. С начала года более 2200 жителей Принеманья обратились за помощью к медикам после укуса клеща
Тема дня
З пачатку года па дапамогу да медыкаў пасля ўкусу кляшча звярнуліся больш за 2 тысячы 200 жыхароў рэгіёна, з іх звыш 700 - дзеці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца скарачэнне гэтага паказчыка амаль на 15%. Летась установы аховы здароўя зарэгістравалі больш за 2 тысячы 600 такіх фактаў. Павукападобныя ў асноўным атакуюць ў лесе, на дачы і прысядзібных участках – 80% выпадкаў. У зонах адпачынку ўкусы кляшчоў фіксуюцца не так часта. Гэтыя тэрыторыі рэгулярна праходзяць акарыцыдныя апрацоўкі. Толькі ў Гродне і Гродзенскім раёне супрацьклешчавыя мерапрыемствы праведзены на тэрыторыі звыш 80 гектар.
Все новости в Июле