Новости Гродно. 07.07.2023.В хозяйствах области убрали почти четверть полей, отведенных под озимый ячмень
Тема дня
Каля пяці з паловай тысяч гектараў азімага ячменю скошана ў гаспадарках Прынёмання, а гэта 25% ад плана, які складае 21 тысячу гектараў. Тэмпы ўборкі дзе-нідзе прыпыніў у чацвер дождж, але ў пятніцу з раніцы камбайны зноў выйшлі ў поле. Адзначым, на хлебных нівах рэгіёна сёлета будуць працаваць амаль 1200 камбайнаў. Не менш адзінак тэхнікі задзейнічаюць і на адвозцы зерня. У палях і на зернесушыльных комплексах будуць працаваць звыш шасці тысяч чалавек. Якія ўмовы створаны для аграрыяў і як выконваюцца правілы аховы працы, сочаць прафсаюзы. Як адзначаюць іх прадстаўнікі, у сельгасарганізацыях клапоцяцца пра хлебаробаў, якія ў час жніва на працоўным месцы з шасці гадзін раніцы да дзевяці ці нават дзесяці гадзін вечара.
Все новости в Июле