Новости Гродно. 06.01.2023. В Пышках и на Фолюше установили памятные таблички на местах захоронения защитников Отечества
Тема дня
“Памяць. Адзінства. Перамога". У рамках акцыі пад такой назвай у Гродне прадстаўнікі грамадскіх і маладзёжных аб'яднанняў ушанавалі памяць загінулых у часы Вялікай Айчыннай вайны і ўсталявалі (на месцах воінскай славы)інфармацыйныя таблічкі. Нагадаем, праект стартаваў на Гродзеншчыне ў 2022-м годзе. У яго рамках былі адлічбаваныя месцы пахаванняў, помнікі, абяліскі, мемарыялы і ўстаноўлены таблічкі з QR-кодамі, пры пераходзе па якіх можна пачуць успаміны і гісторыі пра ваенныя падзеі ад першай асобы. У 2023-ім - новая такая шыльдачка з’явілася ў абласным цэнтры ў лесапаркавай зоне Пышкі, дзе размешчаны помнік курсантам-пагранічнікам, якія ў чэрвені 1941 загінулі пры абароне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Все новости в Январе