Новости Гродно. 06.01.2023. В Беларуси определены сроки проведения централизованного экзамена
Тема дня
У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення цэнтралізаванага экзамену. У маі 2023 года выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць здаваць два ЦЭ: па адной з дзяржаўных моў і па профільным вучэбным прадмеце на выбар. Аргументы для змены выніковай атэстацыі 11-класнікаў відавочныя. Так, уніфікуюцца формы правядзення выпускных і ўступных экзаменаў, таму настаўнікі і навучэнцы будуць накіраваны на сумесную падрыхтоўку, змяншаецца нагрузка на навучэнцаў. Немалаважна і тое, што выпускнікі будуць больш матывавана падыходзіць да выбару будучай прафесіі, паколькі на этапе выбару прадмета для здачы ЦЭ неабходна вызначыцца з далейшым профілем навучання.
Все новости в Январе