Новости Гродно. 04.01.2023. Новый автобус получили в подарок воспитанники Лидского центра коррекционно-развивающего обучения
Тема дня
Рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці” працягвае падарожжа па краіне. Яна будзе доўжыцца па 15-га студзеня, а гэта значыць, што да вызначанага часу хлопчыкаў і дзяўчынак Прынёмання чакаюць падарункі, сюрпрызы і віншаванні. У Лідскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання іх пад Новы год было нямала. Падарунак ад мясцовай улады – новы аўтобус - дасць яго выхаванцам дадатковую магчымасць здзяйсняць набходныя паездкі, прычым камфотна і бяспечна. На сёння ва ўстанове арганізаваны падвоз 27 выхаванцаў, якія маюць парушэнні апорна-рухальнага апарату. Да таго ж, транспарт цэнтра дастаўляе яшчэ васьмярых такіх дзяцей у дзіцячыя сады і школы Ліды. Для гэтай мэты выкарыстоўваюцца два “узроставыя” аўтобусы. Новы заменіць адзін з іх.
Все новости в Январе