Новости Гродно. 29.07.2022. В Беларуси намолочен первый миллион тонн зерна
Тема дня
Першы мільён тон зерня намалочаны ў Беларусі. Пераадоленне сімвалічнага рубяжа, адзначаюць аграрыі, сведчыць: сёлета ў рэспубліцы для атрымання добрага валу збожжа існуюць усе ўмовы. Таксама ёсць падставы разлічваць на высокую ураджайнасць зерневых. У прыватнасці, гэта пацвярджае ход жніва ў Прынёманні. На сённяшні дзень па вобласці з аднаго гектара ў сярэднем збіраюць звыш 55-і цэнтнераў збожжа, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам у краіне. Дастойна папоўніць агульны каравай плануюць і сельгаспрадпрыемствы Бераставіцкага раёна, якія праводзяць уборачную на высокім арганізацыйным узроўні.
Все новости в Июле