Новости Гродно. 12.07.2022. В областном центре открылась выставка уникальных снимков
Тема дня
12-ага ліпеня, у Дзень фатографа, у абласным цэнтры адкрылася выстава ўнікальных здымкаў. Свае работы на суд гараджан і гасцей горада над Нёманам прадставілі фатографы з Мінска: Дзмітрый Кульпановіч, Ігар Калашнікаў, Анатоль Дрыбас і Віктар Ведзень. Яны прыехалі па запрашэнні заслужанага аматарскага калектыву народнага фотаклуба “Гродна”, каб прадэманстраваць майстэрства гуміарабікавага фотадруку. Гэта ўнікальная тэхніка, якую адносяць да першабытнага спосабу выканання работ, у Гродне прэзентуецца упершыню – выстава атрымала назву “Анатомія памяці”.
Все новости в Июле