Новости Гродно. 14.07.2022. Оазис красоты в центре Гродно
Тема дня
Сям'я Сарасек - Станіслаў і Валянціна - займаецца ландшафтным дызайнам ужо 13 гадоў. Пенсіянеры з густам добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, каб прынесці радасць не толькі сабе, але і ўсім наведвальнікам незвычайнага дворыка, гаворка пра які распаўсюджваецца далёка за межы краіны. Жыхары Гродна сваімі сіламі здолелі змяніць прастору вакол жылога дома па адрасе Сацыялістычная, 64. Дзякуючы сумесным намаганням сцены памяшкання пакрыліся прыгожым убраннем. У садзе, які раскінуўся на 20 квадратных метрах, з’явіліся рознакаляровыя фігуркі. Тут квітнеюць ружы, лілеі, бягоніі, плоданасяць яблыні і вішні. У параўнанні з шэрасцю і аднатыпнасцю шматпавярховікаў – гэта сапраўдны аазіс.
Все новости в Июле