Новости Гродно. 23.10.2020. Развитие транспортной системы
Тема дня
Высокі транзітны патэнцыял Гродзенскай вобласці стаў перадумовай для развіцця сеткі аўтамабільных дарог. За апошнія 10 год у мадэрнізацыю трас, як абласнога так і раённага значэння, былі інвеставаны сотні мільёнаў долараў ЗША. Самым маштабным праектам, безумоўна, стала рэканструкцыя трасы М6 “Мінск-Гродна”. Зараз яе прапускная здольнасць - звыш 10-ці тысяч аўтамабіляў за суткі. У выйграшы засталіся не толькі буйныя грузаперавозчыкі, але і простыя вадзіцелі, якія штодня перамяшчаюцца па новай дарозе.
Все новости в Октябре