Новости Гродно. 02.10.2020. День учителя в СШ №16
Тема дня
Дзень настаўніка - галоўнае свята восені для педагогаў і вучняў, якое ў нашай краіне адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Напярэдадні свята сённяшнія і былыя вучні віншуюць педагогаў, ва ўстановах ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Павіншаваць сваю першую настаўніцу Таццяну Кумко і паўдзельнічаць у святочным сходзе ў Гродзенскую сярэднюю школу нумар 16 завітаў Уладзімір Каранік, старшыня аблвыканкама. Візіт кіраўніка рэгіёна ва ўстанову стаў сапраўднай нечаканасцю для калектыву і, канешне, першай настаўніцы.
Все новости в Октябре