Новости Гродно. 06.10.2020. Фестиваль дворовых игр
Тема дня
Фестываль дваровых гульняў для моладзі сабраў некалькі дзясяткаў школьнікаў малодшага і старэйшага ўзросту на пляцоўках горада для актыўнага баўлення часу. Ідэя далучэння маладога пакалення да гульняў на свежым паветры належыць БРСМ, а таксама ўпраўленню спорту і турызму аблвыканкама. Гэта адзін з этапаў акцыі, якая атрымала назву “А ў нас, у двары!”. Выданне зборніка дваровых гульняў стане своеасаблівым фіналам вялікага абласнога праекта. Але не адзіным.
Все новости в Октябре