Новости Гродно. 17.12.2018. Снегопады и оранжевый уровень опасности по области
Абвешчаны напярэдадні аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў застаецца актуальным на бліжэйшыя суткі. Але, як папярэджваюць сіноптыкі – снегапады, магчыма, узмоцняцца. Як след, актульнасці не губляе прыбіранне гарадскіх тратуараў і вуліц, і трас па-за межамі населеных пунктаў. На барацьбу з гурбамі было выведзена некалькі дзясяткаў адзінак спецтэхнікі, прыбіраюць заносы і сотні дворнікаў. Вера Козырава пабывала ў розных кропках Гродна і ўбачыла, як вялікі снег адлюстраваўся на прывычным гарадскім ладзе жыцця.
Все новости в Декабре