Новости Гродно. 05.12.2018. Кино без границ в Гродно
Тема дня
Кіно без межаў у Гродне. Містычную і гістарычную кінастужку “Беларусьфільма” “Дзікае паляванне караля Стаха” па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча прапанавалі гродзенцам з праблемамі са зрокам. Прагляд стаў магчымы, дзякуючы стварэнню аўдыядэскрыпцыі, або так званых тыфлакаментарыяў, якія дапамагаюць успрымаць кіно невідушчым людзям. Паказ арганізавалі ў Гродзенскім медыцынскім каледжы. Чаму менавіта там і як прайшоў кінасеанс – у відэаматэрыяле.
Все новости в Декабре