Новости Гродно. 06.12.2018. Традиционные рождественские ярмарки
Тема дня
Традыцыйны калядны кірмаш у Гродне сёлета перажыве рэбрэндзінг. Палаткі з прадуктамі заменяць на еўрапейскі фармат святочнага вулічнага гандлю. Апошнія прыгатаванні да каляднага і навагодняга наплыву пакупнікоў завяршаюць і стацыянарныя гандлёвыя аб’екты Прынёмання. На паліцы магазінаў ужо выстаўлены дадатковыя запасы шампанскага, зялёнага гарошку, цукерак і іншых святочных прысмакаў. Падрыхтавана і святочнае аздабленне вітрын. Зацверджаны і графікі працы крамаў у апошнія дні 2018-га, каб кожны забыўчывы грозенец змог дакупіць неабходнае ў апошні момант. Наша здымачная група вывучала святочны асартымент.
Все новости в Декабре