Новости Гродно. 11.09.2019. День торгового Советника принимает Гродненская область
Тема дня
Дзень гандлёвага Саветніка, які штогод арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата, сёлета прымае Гродзенская вобласць. Мерапрыемства папярэднічае 20-му міжнароднаму форуму “Еўрарэгіён “Нёман”. У Дні гандлёвага Саветніка удзел прымаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій з 22 краін. Распачаўся візіт у рэгіён сустрэчай, пад час якой госці і кіраўніцтва Гродзеншчыны абмеркавалі ўмовы прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку і знаёмства з патэнцыялам мясцовых дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку з замежным капіталам.
Все новости в Сентябре