Новости Гродно. 18.09.2019. Бывшая военная часть стала проблемой для жителей Фолюша
Тема дня
Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне. Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцяжэння для падлеткаў. Уладзімір Лобан высвятляў, ці ёсць варыянты змяніць сітуацыю ў лепшы бок.
Все новости в Сентябре