Новости Гродно. 06.09.2019. Учебная эвакуация в Вороновской СШ
Тема дня
У Воранаўскай школе ў рамках прафілактычнай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” правялі трэніроўку эвакуацыі пад час пажару. У выпадку рэальнага ўзгарання ва ўстанове пад пагрозай могуць апынуцца больш чым паўтысячы дзяцей. Галоўная задача настаўнікаў і адміністрацыі ў падобнай сітуацыі - забеспячэнне своечасовага апавяшчэння вучняў і іх эвакуацыя з будынка. На гэты раз з моманту падачы сігналу трывогі да пастраення на школьным двары прайшло дзве з паловай хвіліны - гэта амаль у тры разы лепш за нарматыў. Як вучаць дзяцей аператыўна і правільна рэагаваць на надзвычайную сітуацыю пабачыла Ірына Юшкевіч.
Все новости в Сентябре