30.12.2016. Помощь Ване Гулевичу
Тема дня
У навагоднюю ноч, здаецца, усе вераць у цуды, у ажыццяўленне сваіх самых запаветных мараў. Хтосьці чакае шчодрага Дзеда Мароза з падарункамі, а хтосьці спадзяецца на спагадлівасць і падтрымку людзей, якія побач. Так, сям’я гродзенскага хлопчыка, чатырохгадовага Вані Гулевіча, якая на працягу 9-ці апошніх месяцаў змагаецца з цяжкай хваробай сына, спадзяецца, што ажыццявіць іх мары дапамогуць нераўнадушныя жыхары краіны. Праз некалькі тыдняў хлопчыка чакаюць у Ізраілі, каб правесці абследаванне і вызначыцца з далейшым лячэннем. І зараз сям’я ў тэрміновым парадку шукае сродкі для правядзення неабходных медыцынскіх працэдур.
Все новости в Декабре