22.12.2016. Акция Радио Гродно
Тема дня
Дабрачынная акцыя ў падтрымку дзяцей хворых на анкалогію, падтрыманая Тэлерадыёкампаніяй “Гродна” і ўвасобленая “Радыё Гродна”, завяршылася. Мерапрыемства праходзіла ў два этапы. На першым – гродзенцаў і гасцей Гродна запрашалі не праходзіць міма скарбонак. На другім – ды-джэі любімай хвалі зладзілі адмысловую праграму, пад час якой асабіста заклікалі падтрымаць маленькіх землякоў. У выніку, агульнымі намаганнямі ўдалося сабраць звыш 1 400 беларускіх рублёў.
Все новости в Декабре