29.12.2016. Туризм
Тема дня
Усяго два месяцы таму ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым рэжыме для замежных турыстаў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і Гродна. Пакуль Указ дзейнічае толькі да канца 2017-га, аднак ёсць рэальныя шансы, што перыяд яго дзеяння будзе прадоўжаны. Больш за тое, наш вопыт можа быць пераняты і на ўзроўні ўсёй краіны. Якім будзе канчатковае рашэнне – зараз залежыць, у тым ліку, і ад спрацаванасці прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу Гродзенскага рэгіёна. Праблемныя моманты і паспяховыя рашэнні ў турыстычнай галіне Прынёмання абмеркавалі ўдзельнікі адмысловай нарады.
Все новости в Декабре