27.09.2017. Дезинформация относительно поисков 10-летнего Максима
Тема дня
Чуткі аб тым, што Максіма Мархалюка, 10-гадовага хлопчыка са Свіслацкага раёна - знайшлі, ускалыхнулі абласны цэнтр і рэгіёны краіны. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама дадзеную інфармацыю не пацвярджаюць. І сведчаць: па стане на бягучы дзень (27 верасня) зніклы 16-га верасня ў лясным масіве бліз вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна хлопчык яшчэ не знойдзены, пошукі працягваюцца. Як звяртаюць увагу праваахоўцы: звесткі аб тым, што Максіма Мархалюка бачылі або знайшлі – з’яўляюцца недапушчальнай дэзінфармацыяй, якая перашкаджае следству.
Все новости в Сентябре