27.09.2017. День пожилых людей
Тема дня
У Прынёманні працягваюць ладзіцца мерапрыемствы ў рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост”. Гэтымі днямі ва ўсіх раёнах арганізоўваюцца тэматычныя выставы, праводзяцца канцэрты для людзей паважанага ўзросту, імпрэзы і творчыя вечарыны. На сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады ідзе абмеркаванне актуальных сацыяльных праграм па падтрымцы пенсіянераў і ветэранаў. Традыцыйна, праблемы гэтай катэгорыі насельніцтва – у цэнтры ўвагі напярэдадні Дня пажылых людзей.
Все новости в Сентябре