15.09.2017. Акция "Подари детям книгу"
Тема дня
Кніга – лепшы падарунак. У гэтым упэўнены ініцыятары дабрачыннай акцыі “Падары дзецям кнігу”, прымеркаванай да Дня бібліятэк, які святкуецца ў Беларусі сёння (15 верасня). Папоўніць новымі экземплярамі хатнюю бібліятэку прыёмнай сям’і, якая выхоўвае дзесяць дзяцей, вырашылі гродзенскія бібліятэкары разам з ветэранамі і актывістамі БРСМ. У дзіцячы дом сямейнага тыпу госці завіталі з самымі карыснымі падарункамі і адмыслова падрыхтаванай для маленькіх чытачоў праграмай.
Все новости в Сентябре