26.06.2017. Конкурс профмастерства среди водителей троллейбусов
Тема дня
Лепшага вадзіцеля тралейбуса выбралі ў Гродне. Падобны конкурс прафесійнага майстэрства ў абласным цэнтры праводзіцца ўжо не адзін дзясятак год і, на думку, як удзельнікаў, так і арганізатараў, не траціць актуальнасці. Такія спаборніцтвы дапамагаюць вадзіцелям пастаянна працаваць над сабой і ўдасканальваць навыкі. Прычым строгае журы ацэньвае не толькі ўменне лоўка ўпраўляцца з вялікай машынай, але і здольнасць вадзіцеляў правільна дзейнічаць у розных сітуацыях, якія могуць здарыцца на маршруце.
Все новости в Июне