02.06.2017. Выездное заседание в Островце
Тема дня
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі абласной вертыкалі ўлады правялі выязное пасяджэнне ў Астраўцы. У цэнтры ўвагі парламентарыяў, якія ўваходзяць у склад камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі і спецыялістаў былі пытанні ўдасканальвання заканадаўства ў галіне ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і прававыя асновы інфармацыйнай бяспекі дзяцей. Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння пабывалі на будаўнічай пляцоўцы першай Беларускай атамнай электрастанцыі, наведалі, таксама, аб’екты сацыяльнай сферы горада атамшчыкаў.
Все новости в Июне