07.06.2017. Выставочный зал Гродно
Тема дня
Палатно ў стыле фрыстайл – стала цэнтральным экспанатам выставы, якая адкрылася ў абласным цэнтры па выніках Міжнароднага мастацкага пленэра “Гродна – дарог скрыжаванне”. Культурнае мерапрыемства ў горадзе над Нёманам праходзіла ўжо ў 8-мы раз і сёлета аб’яднала дзесяць творцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і ўпершыню Швейцарыі. Усе цягам некалькіх дзён стваралі, натхняючыся наваколлем і архітэктурнай прыгажосцю каралеўскага горада. Вынік мастацкага пленэра прадстаўлены ў Гродзенскай выставачнай зале, дзе па-традыцыі і прэзентуюцца палотны міжнароднай сустрэчы.
Все новости в Июне