25.10.2017. Как открыть свое дело?
Тема дня
Распачаць сваю справу прапануюць беспрацоўным жыхарам Прынёмання. Для рэалізацыі цікавых бізнес-ідэй гэта катэгорыя грамадзян можа разлічваць на пэўную фінансавую падтрымку дзяржавы.
Размова ідзе аб бязвыплатных субсідыях. Умовы іх атрымання профільныя спецыялісты падрабязна патлумачылі гродзенцам у рамках інфармацыйнага мерапрыемства. Кожны ахвотны змог пабываць на кансультацыі і даведацца, якія дакументы неабходна сабраць, каб стаць уладальнікам дзяржаўнай субсідыі. На дадзены момант яе памер перавышае дзве тысячы рублёў.
Все новости в Октябре