20.10.2017. Реконструкция Старого замка в Гродно
Тема дня
У Гродне распачалася рэканструкцыя Старога замка- былой каралеўскай рэзідэнцыі, а зараз гісторыка-культурнага аб’екта ў маштабах рэспублікі. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя першай чаргі работ. З абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў выдаткавана больш за мільён рублёў. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі. Праектам таксама прадугледжана ўзвядзенне вежаў з боку Нёмана, аднаўленне сцяны крэпасці з галерэямі, прылеглых будынкаў, падвядзенне неабходных камунікацый. Завяршыць рэканструкцыю Старога замка плануецца ў 2020-ым годзе.
Все новости в Октябре