24.10.2017. Итоги сельскохозяйственного года
Тема дня
Аграрыі Гродзеншчыны завяршаюць сельскагаспадарчы год. СВК скончылі сяўбу азімых, на фінішную прамую выходзіць нарыхтоўка цукровых буракоў, кукурузы на зерне і гародніны. І паралельна ідзе падсумоўванне вынікаў года. Як ацэньваюць эксперты, сёлета рэгіёнам па шэрагу сельгаскультур быў атрыманы рэкордны ўраджай за апошнія пяць год. Што дазволіць забяспечыць харчовую бяспеку вобласці і актыўна развіваць жывёлагадоўлю.
Все новости в Октябре