Новости Гродно. 19.10.2018. Скрининг слуха у детей с помощью мобильного приложения
Тема дня
Дыягностыка паталогій слыху ў Прынёманні выходзіць на новы ўзровень. У рэгіёне рэалізуецца праект, сутнасць якога – скрынінг слыху ў дзяцей пры дапамозе мабільнага дадатку. Адмысловая праграма з’яўляецца сумеснай распрацоўкай гродзенскіх і мінскіх навукоўцаў. Як мяркуецца, яна дазволіць паскорыць выяўленне парушэнняў слыху, у сваю чаргу, гэта паспрыяе і больш эфектыўнаму лячэнню адпаведных паталогій. Да слова, менавіта сёння спаўняецца роўна 10 год, як у нашым рэгіёне ўпершыню была зроблена кахлеарная імплантацыя – аперацыя, якая раз і назаўсёды змяніла падыходы да лячэння парушэнняў слыху.
Все новости в Октябре