Новости Гродно. 01.10.2018. День пожилых людей
Тема дня
Сакрэт шчаслівага даўгалецця, здаецца, вядомы жыхарам Верцялішкаў Гродзенскага раёна. У гэтай мясцовасці нават тыя, каму за 90, не губляюць аптымізму і працягваюць адчуваць сябе маладымі, хоць і не целам, але абавязкова душой. Пры гэтым, сваімі сакрэтамі і жыццёвай мудрасцю яны ахвотна дзеляцца з усімі. У тым ліку і з шаноўнымі гасцямі, якія, традыцыйна, наведваюцца да іх з нагоды каляндарнай даты – Дня сталых людзей, які штогод адзначаецца ў Беларусі 1-га кастрычніка. Таццяна Бараноўская – працягне.
Все новости в Октябре