Новости Гродно. 12.10.2018. Реставрация гродненского лямуса
Тема дня
Рэстаўрацыя найстарэйшай драўлянай пабудовы –Гродзенскага лямуса – працягваецца. Чарговы этап аднаўленчых работ прадугледжвае поўную замену даху. На дадзены момант унікальнае збудаванне ўжо напалову пакрыта гонтамі – драўлянымі асінавымі плашкамі, зробленымі па спецыяльнай тэхналогіі беларускімі майстрамі. Да слова, усімі работамі, звязанымі з рэканструкцыяй лямуса, займаюцца сумесна польскія і беларускія спецыялісты.
Все новости в Октябре