Новости Гродно. 30.11.2023. В служебное путешествие с Владимиром Позябкиным
Тема дня
Аўтапаркі аддзелаў унутраных спраў Прынёмання сёлета папоўніліся васьмюдзесяццю аўтамабілямі. Ключы ад амаль пяцідзесяці ўручаны ўчастковым інспектарам. Транспартныя сродкі – падарунак да стагоддзя заснавання службы. І калі адны супрацоўнікі міліцыі яшчэ толькі нядаўна пераселі на новы аўтамабіль, старшы ўчастковы інспектар Гродзенскага РАУС Уладзімір Пазябкін наездзіў на сваёй “Ладзе Ніве” ўжо больш за сем тысяч кіламетраў. У службовае падарожжа з ім адправілася наш карэспандэнт Вольга Барысевіч.
Все новости в Декабре