Новости Гродно. 07.12.2023. Выход на лёд в Гродненской области строго запрещён!
Тема дня
Выхад на лёд у Гродзенскай вобласці строга забаронены - папярэджвае АСВОД. На вуліцы захоўваецца мінусавая тэмпература, але пакуль гэтага недастаткова для трываласці лёду - яго таўшчыня зараз складае ад 0 да 5 см, пры бяспечнай адзнацы - у 10 сантыметраў. Супрацоўнікі АСВОДа нясуць кругласутачнае дзяжурства на вадаёмах Гродзеншчыны, праводзяць прафілактычныя рэйды, пад час якіх тлумачаць рыбакам правілы паводзін на лёдзе, нагадваюць алгарытм дзеянняў у выпадку, калі чалавек праваліўся ў палонку. Асаблівы акцэнт робіцца на вадаёмах, дзе няма выратавальных станцый.
Все новости в Декабре