Новости Гродно. 29.11.2022. В Гродненской области проводится мониторинг стабилизационных фондов
Тема дня
У Гродзенскай вобласці, як і ўцэлым па краіне праводзіцца маніторынг стабілізацыйных фондаў. Галоўная задача - праверыць умовы захоўвання гародніны ў міжсезонны перыяд. У мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі прафсаюзаў і Камітэта дзяржкантролю. Да рэйдаў на месцах таксама падключыліся супрацоўнікі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Нагадаем, што сёлета, улічваючы нестабільную сітуацыю на рынку харчавання, аб'ёмы стабфондаў Беларусі павялічаны ў 3 з паловай разы. Акрамя гэтага, пастановай Саўміна зацверджаны пералік тавараў, запасы якіх неабходна стварыць з улікам забеспячэння збалансаванасці спажывецкага рынку - гэта бульба, капуста, морква, буракі, лук і яблыкі. Пастанова таксама змяшчае пералік арганізацый, адказных за захоўванне агародніны, аб'ёмы неабходнай для рэалізацыі прадукцыі, графікі яе пастаўкі ў гандлёвыя арганізацыі.
Зараз задача адказных асоб – праверыць выкананне суб’ектамі гаспадарання ўсіх пунктаў дагавора.
Все новости в Ноябре